У Нарвегіі павышаны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы

10 апреля 2017

Прычына - знойзденая самаробная бомба ў цэнтры Осла. Яе пакінуў 17-гадовы грамадзянін Расіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка паліцыі краіны. Праваахоўнікі падарвалі снарад пры дапамозе робата-сапёра ў ноч на нядзелю. Пазней спецыялісты ахарактарызавалі выбуховае прыстасаванне як прымітыўнае і маламагутнае. Пакуль незразумела, ці планаваў затрыманы ўчыніць тэракт. Па словах адваката расіяніна, юнак адмаўляе сваю віну і заяўляе, што не падтрымліваў ісламістаў. Дзеянні падлетка абаронцы назвалі хуліганствам.