У Нарвегіі паставілі пад сумненне карыснасць каранціну

29 мая 2020
Пасля вывучэння мясцовымі спецыялістамі статыстыкі аказалася, што ў сярэдзіне сакавіка, калі ўлады ўвялі жорсткія абмежаванні, краіна ўжо знаходзілася на піку захворвання. З пачатку пандэміі ў Нарвегіі пацверджана больш за 8 400  выпадкаў COVID-19. Памерлі 236 чалавек. Зараз лік заражэнняў памяншаецца, а вось сітуацыя ў эканоміцы і сферы адукацыі працягвае пагаршацца.

І вось сёння ўрад Нарвегіі дамовіўся з Даніяй аб аднаўленні турыстычных паездак паміж дзвюма краінамі. Новы парадак пачне дзейнічаць з 15 чэрвеня. Аналагічны дыялог зараз ідзе са Швецыяй, Ісландыяй і Фінляндыяй.

Ужо можна гаварыць, што з чэрвеня практычна адмяняецца жорсткі каранцін у краінах ЕС. Свае межы для турыстаў у найбліжэйшыя тыдні адкрыюць Іспанія, Італія, Грэцыя, Аўстрыя, Вялікабрытанія, Партугалія, а таксама Турцыя і Туніс.