У Нарвегіі ключавыя месцы ва ўрадзе атрымалі прыхільнікі Андэрса Брэйвіка

16 октября 2013
У Нарвегіі ўпершыню ў гісторыі ключавыя месцы ва ўрадзе атрымалі прыхільнікі Андэрса Брэйвіка, хай і не такія радыкальныя. Сам тэрарыст выказваўся аб правацэнтрысцкай Прагрэсіўнай партыі як аб недастаткова жорсткай. Тым не менш, іх погляды шмат у чым падобныя. Андэрс Брэйвік нейкі час нават знаходзіўся ў Прагрэсіўнай партыі, аднак быў выключаны за няплату членскіх узносаў. Усяго ў Кабінет міністраў увайшлі сем прадстаўнікоў гэтага палітычнага аб'яднання. Яшчэ 11 урадавых ведамстваў найбліжэйшыя чатыры гады будуць узначальваць прадстаўнікі Кансерватыўнай партыі, якія ўваходзяць ў кааліцыю з Прагрэсіўнай. Такі расклад сіл стаў магчымы пасля парламенцкіх выбараў, дзе нацыяналісты атрымалі значную падтрымку выбаршчыкаў.