У Нарвегіі караблі церпяць бедства

24 марта 2019

Тэрміновыя навіны паступаюць з Нарвегіі. Там церпяць бедства караблі. Спачатку на якар устаў круізны лайнер "Вікінг Скай". Падчас шторму ў яго з ладу выйшаў адзін з рухавікоў. На борце 1 тысяча 300 чалавек. Выратавальная аперацыя ўскладняецца непагаддзю ў рэгіёне. Судна знаходзіцца за 5 кіламетраў ад заходняга ўзбярэжжа. Неўзабаве пацярпеў бедства яшчэ адзін карабель. Ход страціла грузавое судна. У эвакуацыі задзейнічаныя верталёты.