З-за магутнага шторму Хільдэ без святла засталіся сотні тысяч чалавек. Вышыня марскіх хваль дасягала 15 метраў. Парывы ветру перавышалі 50 метраў за секунду. Пацярпелі таксама некалькі раёнаў Фінляндыі. І сіноптыкі не выключаюць паўторнага ўдару стыхіі. Паводле іх слоў, ужо сёння вечарам Нарвегію чакаюць новыя ўраганныя вятры. Улады плануюць часова закрыць для руху буйныя аўтамагістралі.














