У Нарвегіі быў атакаваны пасажырскі аўтобус

5 ноября 2013
Да нядаўняга часу Нарвегія рэдка трапляла ў зводкі навін. Высокі ўзровень жыцця, здавалася, гарантаваў мясцовым жыхарам абарону ад сур'ёзных узрушэнняў. Але гэта была толькі бачнасць. У 2011 годзе тэракты ў Осла і на Утое. Сын дыпламата і медсястры забіў 77 чалавек. Жорсткія злачынствы на гэтым не скончыліся, плюс высокі ўзровень самазабойстваў паводле статыстыкі ў краіне. У панядзелак у Нарвегіі быў атакаваны пасажырскі аўтобус. У спісе загінуўшых 19-гадовая дзяўчына.

З падрабязнасцямі Аляксандра Пінчук.

3 смерці ў адным аўтобусе. На жаль, гэтымі радкамі не пачынаецца новы модны дэтэктыў. Пад такімі загалоўкамі выйшлі сёння нарвежскія газеты, якія прысвяцілі свае перадавіцы спробе выкрадання міжгароднага аўтобуса на захадзе краіны. Да таго, як яго затрымалі, злачынец паспеў зарэзаць вадзіцеля, а таксама двух пасажыраў - 50-гадовага шведа і 19-гадовую нарвежку.

Роні Ідэн, кіраўнік паліцыі губерні Согн-ог-Ф'юране: Злачынца нарадзіўся ў 1982 годзе ў Паўднёвым Судане. Яму 31 год. Да сённяшняга дня ён жыў у нарвежскім Ардале.

Як і 2 гады таму, дзеянні паліцыі складана назваць аператыўнымі. Званок у паліцэйскае ўпраўленне быў зафіксаваны за паўтары гадзіны да таго, як найбліжэйшы патруль змог дабрацца да аўтобуса. Выкліканы з Осла атрад спецназа адклікалі, калі высветлілася, што яго дапамога не патрэбная.

З раніцы шэраг СМІ паведамляў аб параненых. Але гэта інфармацыя не пацвердзілася. Паводле слоў паліцэйскіх, нікога, акрамя злачынца і яго ахвяр, у аўтобусе, які позна вечарам рухаўся з Ардала ў Лердал, не было.


Зараз крыміналісты аднаўляюць поўную карціну здарэння. Не зразумелыя пакуль і матывы забойцы. Суданец зараз знаходзіцца ў бальніцы. Многія парэзы ён, па ўсёй верагоднасці, атрымаў, у бойцы з кімсьці з пасажыраў.