У Нарвегіі - анамальныя халады

25 апреля 2016

За суткі ў паўднёвых раёнах краіны выпала рэкордная колькасць снегу. Снежнае покрыва дасягае некалькіх сантыметраў. Нечаканы сюрпрыз надвор'я выклікаў заторы на дарогах, зафіксавана і некалькі аўтамабільных аварый. А ў Чэхіі ўчора выпала 15 сантыметраў снегу. Як папярэджваюць метэаролагі, снегапады працягнуцца і ў наступныя дні. Аналагічная сітуацыя ў Босніі. Дарэчы, такое надвор'е ў канцы красавіка нетыповае для клімату Цэнтральнай Еўропы. На думку навукоўцаў, гэта сведчанне таго, што працэсы глабальных кліматычных змен узмацняюцца.