У начных маніфестацыях у цэнтры Барселоны прынялі ўдзел каля 40 тысяч чалавек

16 октября 2019
У цэнтры Барселоны гэтай ноччу пратэстуючыя, незадаволеныя прыгаворамі ў дачыненні да палітыкаў, прызнаных вінаватымі ў правядзенні рэферэндуму аб незалежнасці ў 2017 годзе, сабраліся на плошчы ў цэнтры горада, узвялі барыкады, перакрылі асноўныя вуліцы. Па ацэнках паліцыі, у маніфестацыях прынялі ўдзел каля 40 тысяч чалавек. 

Сама меней 25 пратэстуючых затрыманыя. Паведамляецца аб пацярпелых у выніку сутыкненняў  як з боку дэманстрантаў, так і з боку паліцыі. За апошнія суткі падчас маніфестацый пацярпелі 74 чалавекі. У аэрапорце Барселоны адмененыя дзясяткі рэйсаў.