У Нігерыі абрынуўся небаскроб

2 ноября 2021

Выратавальная аперацыя ў гэтыя хвіліны ідзе ў Нігерыі. У фешэнэбельным раёне найбуйнейшага горада краіны - Лагоса - абваліўся недабудаваны 21-павярховы будынак. Выратаваць з-пад завалаў атрымалася 4 чалавекі, двое з іх - у вельмі цяжкім стане. Пад абломкамі могуць знаходзіцца звыш паўсотні чалавек, у тым ліку і ўладальнік будынка.