У Нігерыі двайны тэракт

17 июля 2015
Загінулі не менш за 50 чалавек. Два выбухі прагрымелі на гарадскім рынку ўвечары, калі большасць мясцовых жыхароў рыхтавалася да свята завяршэння Рамадана. Паліцыя мяркуе, што да тэрактаў можа мець дачыненне радыкальная групоўка "Бока Харам", члены якой дамагаюцца ўвядзення шарыяту па ўсёй краіне. Адзначым, ісламісты адказныя за гібель 10 тысяч чалавек на працягу апошніх шасці гадоў у Нігерыі.