У Нідэрландах разгарэўся скандал

9 марта 2016

У Нідэрландах разгарэўся скандал, звязаны з фінансаваннем рэферэндуму па пагадненні аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС. Праціўнік украінскага пагаднення - галандская арганізацыя GeenPeil, якая ініцыявала рэферэндум, парушыла фінансавае заканадаўства. А менавіта дамовілася з прыватнымі асобамі, каб тыя прымалі дзяржфінансаванне для міні-кампаній і накіроўвалі казённыя сродкі самой GeenPeil. У выніку арганізацыя атрымала 150 тысяч бюджэтных еўра пры ўстаноўленым абмежаванні 50 тысяч. Рэферэндум вызначаны на 6 красавіка. Пагадненне аб асацыяцыі Украіны парламенты еўрапейскіх краін ратыфікавалі, але размова аб уступленні краіны ў ЕС можа ісці не раней, чым праз 20, а то і 25 гадоў. З такім прагнозам на мінулым тыдні ўпэўнена выступіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.