У Нідэрландах прайшоў першы сёлета кветкавы парад

25 апреля 2016
Дзясяткі платформаў з вялізнымі фігурамі з кветак рушылі прайшлі з Нардвейка ў Халрэм. Каркасы гэтых неверагодных канструкцый вырабляюць са стальнога дроту, а таксама кардону і пап'е-машэ. Упершыню ў парадзе прыняла ўдзел платформа з Тайланда. Традыцыйна ўсіх гасцей, акрамя кветкавага шэсця, чакалі розныя музычныя і тэатральныя паказы, а таксама кірмашы і сустрэчы за кубачкам кавы ў невялікіх рэстаранчыках. Гэтае вялікае свята штогод збірае сотні гасцей не толькі з Галандыі і Бельгіі, але і з іншых краін.