У Нідэрландах праходзіць рэферэндум аб асацыяцыі Еўрасаюза з Украінай

6 апреля 2016

Па ўсёй краіне працуе каля 6 з паловай тысяч выбарчых участкаў.

Грамадзянам прапаноўваецца прагаласаваць "за" або "супраць" ратыфікацыі дакумента. Плебісцыт, зрэшты, носіць толькі кансультатыўны характар - урад Нідэрландаў завяршыў працэдуру ратыфікацыі пагаднення яшчэ мінулым летам. Па меркаванні экспертаў, калі большасць прагаласуе "супраць", наступствы могуць стаць для Еўрасаюза крытычнымі.

Герт Вілдэрс, лідар правай партыі "Свабода": "Рэферэндум датычыцца не толькі Украіны. Ён пакажа стаўленне людзей да палітыкі адзінай Еўропы і, верагодна, паўплывае на настроі брытанцаў. Калі галандцы скажуць "не" пагадненню з Украінай, гэта таксама будзе сігналам і дадатковай падставай для брытанскага выбаршчыка выказацца супраць членства ў ЕС. Людзі, нарэшце, павінны вызначаць сваю будучыню".

Галандыя - адзіная краіна ЕС, якая пакуль не ратыфікавала пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕС. Шматлікія эксперты ўпэўненыя, што вынікі рэферэндуму будуць адмоўнымі. Паводле папярэдніх апытанняў, большасць грамадзян Нідэрландаў настроеныя негатыўна.