У Нідэрландах падводзяць канчатковыя вынікі рэферэндуму аб еўраінтэграцыі Украіны

7 апреля 2016

Пераважная большасць прагаласавала супраць ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

На думку экспертаў, вынікі выявілі разыходжанне паміж палітыкай ЕС у дачыненні да Усходняй Еўропы і настроямі саміх еўрапейцаў. А тут ёсць і пытанні, існуе і недавер. Што датычыцца непасрэдна галасавання, то, паводле папярэдніх звестак, яўка склала крыху больш чым 32% (пры неабходных 30-ці). Супраць асацыяцыі Украіны і ЕС выступў больш за 61%, за - 38%. І хаця рэферэндум носіць кансультатыўны характар, прэм'ер-міністр Нідэрландаў заявіў, што ўрад не будзе ігнараваць волю грамадзян.

Марк Рутэ, прэм'ер-міністр Нідэрландаў: "Мая палітычная пазіцыя такая: калі яўка большая за 30%, мы не можам працягваць ратыфікацыю без адпаведнага абмеркавання! Першы крок: мы дачакаемся канчатковых вынікаў волевыяўлення і паглядзім, якія яны. Крок другі: мы абмяркуем іх ва ўрадзе. Абмяркуем, вядома, і з нашымі калегамі ў Бруселі, і, вядома, з галандскім парламентам. Мы не хочам спяшацца. Закон аб рэферэндуме вельмі дакладны, і мы будзем крок за крокам праглядаць гэтае пагадненне з Украінай, каб задаволіць усе бакі і на нацыянальным, і на еўрапейскім узроўнях".

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, у сваю чаргу, выказаў меркаванне, што гэты рэферэндум быў накіраваны "супраць адзінства Еўропы і супраць распаўсюджвання еўрапейскіх каштоўнасцяў".

Пётр Парашэнка, прэзідэнт Украіны: "Упэўнены, што стратэгічна гэтая падзея не з'яўляецца перашкодай на шляху Украіны ў Еўропу. Хачу адказна заявіць, што Украіна прадоўжыць ператвараць у жыццё пагадненне па асацыяцыі, забяспечыць стварэнне паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю з Еўрасаюзам, паколькі гэта з'яўляецца шляхам да мадэрнізацыі ўкраінскай дзяржавы і ўмацаваннем яе незалежнасці".

Нагадаем, Нідэрланды сталі адзінай краінай з 28-мі дзяржаў ЕС, дзе аспрэчылі ратыфікацыю "ўкраінскага пагаднення". Правалока адбылася па ініцыятыве мясцовых еўраскептыкаў. Яны і запатрабавалі правесці гэты рэферэндум. Фармальна ён не здольны адмяніць пагадненне, але негатыўны вынік можа прывесці да паўторнага галасавання ў галандскім парламенце.