У Нідэрландах сёння апублікуюць першую папярэднюю справаздачу аб катастрофе самалёта Малазійскіх авіяліній на ўсходзе Украіны. Апублікаванне даклада неаднаразова адкладвалася, бо расследаванне ўскладняла сітуацыя ў рэгіёне, і доўгі час не было магчымасці пераправерыць усе крыніцы інфармацыі. Да сярэдзіны жніўня міжнародная група з 25-ці следчых працавала ва Украіне, затым для складання справаздачы яны перамясціліся ў Гаагу.
Самалёт рэйсам Амстэрдам - Куала-Лумпур пацярпеў крушэнне 17 ліпеня. На борце знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі. Як мяркуецца, лайнер быў збіты ракетай. Абодва бакі канфлікту на ўсходзе Украіны абвінавачваюць у здарэнні адзін аднаго.














