У Нідэрландах выяўлены штам птушынага грыпу

17 ноября 2014

У Нідэрландах выяўлены штам птушынага грыпу, які можа быць небяспечным для чалавека. Аб гэтым заявіла Міністэрства эканомікі, удакладніўшы, што ферма з успышкай віруснай хваробы птушак знаходзіцца за 65 кіламетраў на поўдзень ад Амстэрдама. Там знішчана ўжо 150 тысяч курэй і індычак. Пад каранцін змешчаны ўсе супрацоўнікі. Улады распарадзіліся на трое сутак спыніць пастаўкі прадуктаў птушкагадоўчых гаспадарак у магазіны па ўсёй Галандыі да заканчэння праверак.