У Нідэрландах на пароме ў халадзільніку былі знойдзеныя 25 нелегалаў

20 ноября 2019
25 нелегальных мігрантаў былі знойдзеныя супрацоўнікамі паліцыі ў халадзільнай камеры фуры на грузавым пароме ў Нідэрландах. Такім небяспечным спосабам яны збіраліся трапіць у Вялікабрытанію. У халадзільніку, дзе тэмпература можа апускацца да мінус 25 градусаў, іншаземцы, сярод якіх было і дзіця, прабылі некалькі дзён. Аднак усім удалося выжыць. Паром аператыўна вярнулі ў порт адплыцця, дзе яго чакалі два дзясяткі машын хуткай дапамогі.