У Нідэрландах мужчына, спрабуючы прадухіліць выбух бомбы, праляжаў на ёй тры гадзіны

11 января 2019

Прыстасаванне часоў Другой сусветнай мясцовы жыхар выявіў, калі працаваў у садзе. Спачатку ён прысыпаў яго пяском. Але, калі бомба стала свістаць, галандзец накрыў снарад сваім целам і стаў чакаць прыезду сапёраў. У раёне здарэння эвакуіравалі больш як 100 чалавек. Затым спецыялісты высветлілі, што бомба бяспечная - у ёй няма выбуховых рэчываў. Што стала прычынай свісту, застаецца загадкай. Мужчыну шпіталізавалі з пераахаладжэннем.