З музейнага комплексу ў нідэрландскім горадзе Ларэн выкралі карціну Ван Гога. Палатно "Вясновы сад" (1884 года) выкралі ў ноч з нядзелі на панядзелак. Злодзеі разбілі шкляныя дзверы музея, і хоць сігналізацыя спрацавала, перашкодзіць ім паліцыя не паспела.
Ацэначны кошт палатна не ўказваецца, але карціны Ван Гога ў апошнія гады сыходзяць з малатка за дзясяткі мільёнаў долараў.
У Нідэрландах з музейнага комплексу выкралі карціну Ван Гога
30 марта 2020













