У Нідэрландах гучны міжнародны скандал

9 октября 2013
Нідэрланды спрабуюць спыніць рэзананс гучнага міжнароднага скандалу з нападзеннем на расійскага дыпламата ў Гаазе. Нагадаем, на выхадных галандская паліцыя ўварвалася ў кватэру дыпламата, збіла яго і ноч пратрымала ва ўчастку. Пазней Дзмітрыя Барадзіна адпусцілі без тлумачэнняў і прабачэнняў. Падстава - нібыта дрэннае абыходжанне з уласнымі дзецьмі.
Улады Нідэрландаў прынеслі фармальныя прабачэнні за інцыдэнт, парушыўшы пры гэтым тэрмін, устаноўлены расійскім МЗС, амаль на суткі. Яны ўскосна прызналі, што была парушаная Венская канвенцыя ў плане дыпламатычнай недатыкальнасці. Аднак МЗС Расіі працягвае справядліва абвінавачваць Нідэрланды ў парушэнні ўсіх магчымых правоў чалавека.