У Нідэрландах дзень нацыянальнай жалобы

23 июля 2014
У Нідэрландах дзень нацыянальнай жалобы па загінуўшых пасажырах Боінга, які зваліўся пад Данецкам. На ўсіх дзяржбудынках каралеўства, а таксама дыпламатычных і гандлёвых прадстаўніцтвах за мяжой прыспушчаныя флагі. І сёння ў Эйндховене павінен прызямліцца першы самалёт з астанкамі ахвяраў катастрофы. Тут пройдзе асноўная жалобная цырымонія ў прысутнасці караля Вілема-Александэра. Пасля прыбыцця самалёта ў краіне пройдзе хвіліна маўчання.
Нагадаем, лайнер Малайзійскіх авіяліній разбіўся 17 ліпеня. Усе 298 пасажыраў загінулі. Большасць з іх былі падданымі Нідэрландаў. Прычыны катастрофы высвятляюцца. Чорныя скрыні ўжо перададзеныя галандскім следчым.