У Непале зафіксавана больш як 50 падземных штуршкоў

27 апреля 2015

У Непале за мінулыя суткі зафіксавана больш за 50 паўторных штуршкоў. У суботу краіну скалынула самае магутнае за апошнія 80 гадоў землетрасенне магнітудай 7,9. Колькасць загінуўшых дасягнула 3200 чалавек. Звыш шасці з паловай тысяч пацярпелі. Як гаворыцца ў заяве ЮНІСЕФ, амаль мільёну непальскіх дзяцей патрэбна экстранная дапамога. Краіна сутыкнулася з вострым недахопам пітной вады і прадуктаў харчавання. Выведзены са строю сістэмы тэлекамунікацый, няма электразабеспячэння. Сотні тысяч людзей, асцерагаючыся новых штуршкоў, начуюць на вуліцы ўжо другія суткі. І без таго крытычную сітуацыю пагоршылі моцныя ліўні. На дапамогу мясцовым ратавальнікам вылятаюць спецыялісты з дзясяткаў краін.