У Непале аднавіліся пошукі альпіністаў, якія зніклі

17 октября 2014
У Непале каманды ратавальнікаў аднавілі пошук турыстаў, якія зніклі ў гары Анапурна падчас цыклону. Паводле апошніх звестак, загінуўшых ужо больш за 29. Звыш дзвюх соцень альпіністаў, якія апынуліся ў снягах Гімалаяў, удалося выратаваць. На жаль, як лічаць ратавальнікі, вялікая колькасць турыстаў, што паспрабавалі самастойна вярнуцца ў даліны, пакінуўшы свае сховішчы, хутчэй за ўсё, замерзла. Паводле інфармацыі ўладаў Непала, гэтая трагедыя можа стаць самай маштабнай у гісторыі турызму ў краіне.