У Непале рэйсавы аўтобус вылецеў з горнай шашы і ўпаў у цясніну

16 августа 2016

Загінулі 33 чалавекі. Сярод іх экс-міністр фінансаў, лідар мааісцкай партыі Хары Радж Кхева. Яшчэ 28 чалавек шпіталізаваныя на верталёце. Да гэтага часу незразумела, колькі пасажыраў было ў аўтобусе. ДТЗ адбылося за 50 кіламетраў ад сталіцы Катманду. Паводле версіі паліцыі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем на складаным участку горнай трасы.