У Непале не спыняюцца праліўныя дажджы

14 августа 2017

Паводкі і апоўзні, выкліканыя ліўнямі, на поўдні краіны ўжо забралі 58 жыццяў. Дзясяткі чалавек прапалі без весткі. Паводле звестак Чырвонага Крыжа, стыхія закранула каля ста тысяч жыхароў краіны. У раёнах, адрэзаных селевымі патокамі, захраснулі сотні турыстаў. Іх вывозяць на сланах і гумовых лодках.