У Непале і на поўначы Індыі 160 чалавек сталі ахвярамі паводак і апоўзняў

18 августа 2014
З-за бесперапынных ліўняў з берагоў выйшлі рэкі, якія бяруць пачатак у Гімалаях. Дарогі ў шматлікія населеныя пункты разбураныя. Дапамога туды дастаўляецца на верталётах. Улады асцерагаюцца ўсплёскаў халеры.

У чэрвені мінулага года ў тых жа раёнах ахвярамі паводак сталі больш як тысяча чалавек. Эколагі заяўляюць, што прычына маштабнага бедства - памяншэнне плошчы лясоў, дрэнна спланаванае будаўніцтва дамб і ўзвядзенне дамоў у месцах, дзе ёсць пагроза апоўзняў.