У нямецкім Брэмене невядомы ўчыніў стральбу ў супермаркеце

2 ноября 2017

Тэрміновыя навіны прыходзяць з Германіі. У нямецкім Брэмене невядомы ўчыніў стральбу ў мясцовым супермаркеце. Адзін чалавек цяжка паранены. Зламысніку ўдалося ўцячы, яго шукае паліцыя. Матывы злачынца невядомыя. Паводле слоў відавочцы, той, хто страляў, і ахвяра былі знаёмыя. Пакуль праваахоўнікі не лічаць гэта здарэнне тэрактам.