У НАСА паведамілі аб першым запісе гуку землетрасення на Марсе

24 апреля 2019

Сапраўднае марсатрасенне! У НАСА паведамілі аб першым запісе гуку землетрасення на Чырвонай планеце. Спецыяльны апарат марсіянскага пасадачнага модуля  "Ісайт"  зафіксаваў слабы сейсмічны сігнал  6  красавіка.

На гэтым запісе можна пачуць тры розныя тыпы гукаў: шум ветру,  саму сейсмічную падзею і гук маніпулятара з фотакамерай. Аўдыязапіс прыйшлося паскорыць у 60 разоў, паколькі гэтыя вібрацыі кары Марса  не чутныя  чалавечаму вуху. Дарэчы, гэтыя сігналы дазволяць навукоўцам у будучыні  даведацца новыя звесткі  пра ўнутраную будову планеты.