У Нагорным Карабаху пачаліся баявыя дзеянні

27 сентября 2020
Улады Арменіі  аб’явілі ў краіне  ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю  з-за падзей у Нагорным Карабаху. Там на лініі судакранання мінулай ноччу  пачаліся сутыкненні  паміж армянскімі і азербайджанскімі войскамі. Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў абвастрэнні канфлікту. МЗС Арменіі паведамляе  пра ракетную атаку з боку Азербайджана. У выніку абстрэлу  былі знішчаныя 12 адзінак зенітна-ракетных комплексаў "Аса" супрацьпаветранай абароны краіны. Азербайджан  у сваю чаргу заяўляе, што армія толькі адказвала на абстрэл з армянскага боку для абароны мірнага насельніцтва. Зараз у рэгіёне працягваюцца баявыя дзеянні. Міністэрства абароны Арменіі апублікавала відэа  знішчэння бранятэхнікі Узброеных сіл Азербайджана падчас атакі ў Нагорным Карабаху. Тым часам сустаршыні Мінскай групы АБСЕ заклікалі бакі канфлікту ў Карабаху  неадкладна спыніць баявыя дзеянні і вярнуцца да перамоў.