У Мюнхене сёння завяршаецца 55-я канферэнцыя па бяспецы

17 февраля 2019

Міжнародны форум ізноў выявіў рознагалоссі паміж ЗША і ФРГ. Канцлер Германіі Ангела Меркель не згодна з тым, што "Паўночны паток - 2" можа зрабіць Берлін залежным ад паставак газу з Расіі, а віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс заклікаў краіны НАТА яшчэ больш выдаткоўваць на абарону. Эксперты разглядаюць гэтую заяву як прамую крытыку палітыкі Германіі. Меркель часта нагадвае, што ФРГ выдаткоўвае мільёны на гуманітарную і эканамічную дапамогу нестабільным краінам. Паводле яе слоў, гэта часткова замяшчае неабходнасць інвеставаць у армію і спрыяе бяспецы НАТА.