У Мюнхене пачынаецца гучны працэс над неанацыстамі

6 мая 2013

У Мюнхене сёння пачынаецца самы маштабны ў пасляваеннай гісторыі Германіі працэс над неанацыстамі. На лаве падсудных пяць чалавек: 38-гадовая Беатэ Чэпэ - адна з ключавых фігур у неанацысцкай групоўцы Нацыянал-сацыялістычнае падполле, на рахунку якой дзясятак забойстваў, і яе памагатыя. Большасць ахвяр тэрарыстаў з'яўляліся выхадцамі з Турцыі. Суд пачаўся амаль на тры тыдні пазней за запланаваны тэрмін.