У М'янме шукаюць ваенны самалёт

7 июня 2017

У М'янме ідзе пошукава-выратавальная аперацыя. Шукаюць ваенны самалёт, які па нявысветленых прычынах знік з экранаў радараў сёння раніцай. На борце машыны-транспартніка Shaanxi Y-8 знаходзіліся 116 чалавек: 105 пасажыраў і 11 членаў экіпажа. Гэту інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Узброеных сіл краіны. Самалёт ляцеў з паўднёвага горада М’ей у Янгон.