У МУС Чэхіі плануюць дазволіць грамадзянам узбройвацца для барацьбы з тэрарыстамі

3 января 2017

Як лічыць міністр унутраных спраў краіны, у іх павінна быць права са зброяй у руках абараняць "жыццё, здароўе і ўласнасць”. Мілан Хованец лабіруе адпаведны законапраект  у парламенце. Каб ажыццявіць  ініцыятыву, яе павінны падтрымаць не менш за 3/5 дэпутатаў ніжняй палаты  і не менш за 3/5 дзеючых сенатараў. Прапановы кіраўніка МУС -  гэта рэакцыя на тэракты ў Ніцы і Берліне. Нагадаем, у Ніцы тэрарыст  быў ліквідаваны паліцэйскімі, а ў Берліне  грузавік спыніўся сам пасля таго, як спрацавала камп'ютарная сістэма тармажэння.