У лонданскім музеі Вікторыі і Альберта праходзіць выстава "Абутак - асалода і боль". Усяго ў залах выставілі 250 пар - ад хрустальных чаравічкаў Папялушкі да неверагодных платформ Наомі Кэмпбел. Спецыялісты вырашылі сабраць у адным месцы абутак розных эпох, краін і тэхналогій вырабу. Самым старажытным экспанатам апынуліся сандалі з Егіпта. Невядомы майстар дзве тысячы гадоў таму ўпрыгожыў іх сапраўдным золатам. Наведвальнікі змогуць убачыць туфлі Мэрылін Манро і каралевы Вікторыі, а таксама ўльтрасучасныя чаравічкі, вырабленыя з дапамогай 3D-прынтара.













