У Афрыцы гэтымі хвілінамі ідзе выратавальная аперацыя. У Мазамбіку і Зімбабвэ з-за разбуральнага трапічнага цыклона "Ідай" загінула больш за сотню людзей. Дзясяткі лічацца знікшымі без вестак. Разбураныя і пашкоджаныя сотні дамоў, масты. Сітуацыя ўскладняецца тым, што ратавальнікі вельмі доўга не маглі трапіць у пацярпелыя ад стыхіі раёны.
Непагадзь не дазваляе ваенным верталётам прыляцець на дапамогу. У зоне бедства няма сувязі. Многія мясцовыя жыхары ратуюцца ўцёкамі. У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя папярэджваюць, што зараз пацярпелым ад цыклона раёнам пагражае гуманітарная катастрофа. "Ідай" стаў самым разбуральным цыклонам у гэтай частцы Афрыкі за апошнія 18 гадоў.













