У Масуле раздача гуманітарнай дапамогі завяршылася масавай бойкай

9 декабря 2016

Сотні даведзеных да роспачы людзей  гадзінамі чакалі, калі змогуць атрымаць ваду і прадукты. У выніку натоўп проста пайшоў  на штурм склада. Ахове прыйшлося адкрыць  папераджальную стральбу. Калі парадак усё ж навялі,  высветлілася, што гуманітарная дапамога дасталася не ўсім. Гэта прывяло да новай хвалі абурэння. Такія выпадкі ў Масуле  адбываюцца не ўпершыню. Мінулы раз  вайскоўцам прыйшлося  скідваць дапамогу з грузавіка  на хаду - спыняцца было проста небяспечна.