У Маскву прыехалі лепшыя гоншчыкі свету

20 июля 2013
Заўтра ў расійскай сталіцы пройдуць заезды балідаў Формулы-1. Самая прэстыжная каманда пілотаў праедзе па самым цэнтры горада, прама ля сценаў Крамля. Традыцыйнае аўтамабільнае шоу, як разлічваюць арганізатары, збярэ да 100 тысяч гледачоў. Сёння паблізу Краснай плошчы прайшлі першыя дэманстрацыйныя заезды.

Максім Кароткін сочыць за тым, што адбываецца.


Сталіца Расіі рыхтуецца прыняць найбуйнейшае аўтамабільнае свята, яно называецца Moscow City Racing. У яго рамках ужо шосты раз па Маскварэцкім мосце і Крамлёўскай набярэжнай праедуць баліды Формулы-1.


Зрэшты, акрамя формульных гонак, у праграме аўташоу яшчэ шмат цікавага - ад каскадзёраў і лепшых ролераў свету да выступленняў вядучых пілотаў з іншых гоначных серый. Першае, што ўбачылі сёння масквічы каля Краснай плошчы, - гэта Дані Сардо з World Rally Chempionship на сітраене. Дрыфт ралійных аўтамабіляў - далёка не ўсё, чым хочуць здзівіць арганізатары. У заездах можна будзе ўбачыць і КаМАЗ, і кузаўныя гоначныя аўтамабілі. Ды і па гучных імёнах прыхільнікам гонак сумаваць не давядзецца. Ральфу Шумахеру нават прыйшлося спецыяльна тлумачыць, што за руль ён у Маскве не вернецца, застанецца менеджарам. Хаця і праехаўся крыху вакол Крамля.


Формульныя баліды сёння з раніцы можна было ўбачыць каля Масквы-ракі. Гэта, відаць, першы выпадак, калі падокі адкрытыя для наведвальнікаў. Кожны, хто жадаў, за 5 секунд сам мог памяняць кола на піт-стопе і прыслухацца да гуку формульных матораў. І гэта той самы выпадак, калі роў матора сапраўды можа гучаць, як музыка.


З камандаў Формулы-1 заўтра на старт выйдуць пяць. Ferrari і пілот Кабаяшы, Батан на Mercedes, Caterham будзе пілатаваць Кавалайнен. Прыхільнікі рускай каманды ўбачаць Marussia. Вось, дарэчы, аўтограф-сесія яе пілота Макса Чылтана. І адна з адметнасцяў гэтага шоу - Давідзе Вальсекі на Lotus.


Пілоты будуць стартаваць з Васільеўскага спуску, праедуць Крамлёўскую набярэжную і вернуцца па Маскварэцкім мосце. Пры гэтым арганізатары ўпэўненыя, што якасць мясцовых дарог падыходзіць для арганізацыі рэгулярных формульных гонак. Але, відаць, што першым у гэтым пытанні будзе ўсё-такі Сочы ў будучым годзе.