У Маскве затрымліваюць і адмяняюць рэйсы

17 августа 2019

Праз непагадзь у аэрапортах расійскай сталіцы сёння затрымліваюць і адмяняюць рэйсы. Раней у Маскве і вобласці праз навальніцу і дождж быў аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі. Як чакаецца, надвор'е не зменіцца да вечара. Затрымкі і адмены рэйсаў адбываюцца ва Унукаве, у Дамадзедаве і ў Шарамеццеве.