У Маскве затрымалі мужчыну, які пашкодзіў карціну

26 мая 2018

Замах на мастацтва, або Як сапсаваць настрой наведвальнікам Траццякоўскай галерэі. У Маскве затрымалі мужчыну, які пашкодзіў карціну Рэпіна "Іван Грозны і яго сын Іван". Напярэдадні вандал металічным слупком агароджы разбіў шкло карціны і нанёс палатну сур'ёзныя пашкоджанні. Палатно пацярпела ў трох месцах. Зараз рэстаўратары галерэі вывучаюць наступствы нанесеных удараў і працуюць над паслядоўнай праграмай па аднаўленні твора. Як паведамляе ТАСС, затрыманы пашкодзіў карціну з-за недакладнасці гістарычных фактаў. Узбуджана крымінальная справа.