У Маскве забіты расійскі палітык Барыс Нямцоў

28 февраля 2015

Як паведамляюць інфармагенцтвы, ён быў застрэлены ўчора каля паўночы на Вялікім Маскварэцкім мосце. Паводле інфармацыі Следчага камітэта Расіі, у палітыка стрэлілі каля 8 разоў. Зараз следчыя дапытваюць сведак забойства. Падрабязнасці пакуль не раскрываюцца. Нагадаем, у 90-х Барыс Нямцоў займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера Расіі.