У Маскве стартуе экалагічны аўтапрабег

5 июня 2015

Расія да таго ж адзначае і Дзень эколага. У Маскве да свята прымеркавалі экалагічны аўтапрабег рэтрагібрыдных і электрамабіляў. Максім Кароткін выявіў сярод удзельнікаў прабегу рэдкія экзэмпляры стогадовага ўзросту.

Ніводнага пакарда, фіята і нават студэбекера на Цвярской плошчы Масквы сёння не было. Аднак у лінейцы гатоўнасці лёгка было вызначыць aлдскульныя мэрсэдэсы, шэўрале і нават уэйверлі. Дарэчы, ісці ім трэба будзе прыкладна праз тыя ж патрыярхальныя расійскія мястэчкі, што і пасажырам класічнага лорэн-дзітрыха са знакамітага рамана.

Прабег стартуе з самога цэнтра Масквы, ад помніка Юрыю Далгарукаму. І за тры дні 30 экіпажаў праедуць па гарадах Залатога кольца Расіі. Пры гэтым увесь маршрут яны пройдуць без карты, арыентуючыся толькі па дарожных кнігах.

Прабег прымеркаваны да Дня эколага. Таму аснову аўтамабіляў-удзельнікаў складаюць электракары. Адкрывалі мерапрыемства два патрыярхі гэтай галіны - уэйверлі 1913 года выпуску і мельбурн электрык 22-га.

Гэтаму шэурале карвет 60-га года складана спаборнічаць з электрамабілямі ў плане экалагічнасці. Аднак яго ўладальнік сцвярджае, што на вызначаных этапах трасы рэтракар дасць фору некаторым сучасным мадэлям.

Акрамя хуткасці і ўзроўню выхлапу ўдзельнікам экалагічнага ралі прыйдзецца сачыць за выкананнем яшчэ цэлага шэрагу ўмоў, такіх як дакладнасць праходжання трасы і арыентаванне на мясцовасці. А ў наступным годзе аўтамабілісты разлічваюць наведаць Беларусь. Плануецца, што гэта будзе чыстай вады рэтрапрабег, без прыстаўкі эка-, затое з поўным пападаннем у катэгорыю "вінтаж".