Навіна апошняй гадзіны. У Маскве памёр экс-саліст папулярнага расійскага гурта "Іваначкі International" Алег Якаўлеў. Пра гэта толькі што паведаміў шэраг расійскіх інфармагенцтваў. Апошнімі днямі спявак знаходзіўся ў крытычным стане ў рэанімацыі. Урачы дыягнаставалі ў яго двухбаковае запаленне лёгкіх.
У гурт "Іваначкі International" Алег Якаўлеў прыйшоў 15 гадоў таму, заняўшы месца Ігара Сорына, які загінуў. У 2013 годзе Якаўлеў пакінуў гурт і пачаў сольную кар'еру.













