У Маскве сіноптыкі прагназуюць уначы да мінус 20 градусаў

16 марта 2018

Масквічоў чакае нізкая тэмпература. Праўда, у расійскіх інфармацыйных стужках гэта зараз падносяць як рэкордна халодныя выхадныя. Сіноптыкі прагназуюць уначы да мінус 20 градусаў. Такія тэмпературы ў сярэдзіне сакавіка здараюцца ў расійскай сталіцы не часцей як раз на 18 гадоў.