У Маскве развіталіся з Леанідам Бранявым

11 декабря 2017

На грамадзянскую паніхіду ў “Ленкаме”, на сцэне якога артыст выступаў амаль 30 гадоў, прыйшлі сотні чалавек - дзеячы культуры, калегі акцёра, прыхільнікі творчасці. Вобразы і ролі Бранявога - Мюлер з "Сямнаццаці імгненняў вясны, доктар з "Формулы кахання", Вялюраў з "Пакроўскіх варот" і іншыя - а іх было толькі ў кіно амаль 40 - застануцца ў памяці гледачоў назаўжды. Леанід Бранявой пайшоў з жыцця ў суботу на 89-ым годзе пасля цяжкай хваробы. Народнага артыста СССР пахаваюць на Новадзявочых могілках.