У Маскве развітваюцца з Уладзімірам Жырыноўскім

8 апреля 2022

У Маскве праводзяць у апошні шлях Уладзіміра Жырыноўскага. Адпяванне палітыка правёў у храме Хрыста Збавіцеля Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у прысутнасці родных і блізкіх Жырыноўскага, а таксама калег па партыі, парламентарыяў і іншых дзяржаўных дзеячаў. Таксама да храма прыйшло мноства людзей з кветкамі, каб аддаць даніну памяці папулярнаму палітыку. Афіцыйная цырымонія развітання з лідарам ЛДПР адбылася ў Калоннай зале Доме саюзаў. Уладзіміра Жырыноўскага пахаваюць на Новадзявочых могілках. Палітык памёр 6 красавіка пасля працяглай хваробы.