У Маскве праходзяць урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі

1 июля 2016

3 ліпеня - сімвалічная дата для абедзвюх дзяржаў. Роўна 72 гады таму падчас аперацыі "Баграціён" Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта была адна з найбуйнейшых ваенных аперацый за ўсю гісторыю чалавецтва.

Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы: "Беларусь да незалежнасці ішла даўно. У Расіі даўно ўспрымаюць Беларусь як незалежную дзяржаву, і не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Ужо шмат гадоў таму Беларусь стала незалежнай дзяржавай".

Мікалай Бардзюжа, генеральны сакратар АДКБ: "Я ведаю, што ўяўляла сабою Беларусь, калі толькі вырашалася пытанне аб суверэнітэце, і што сёння ўяўляе з сябе Беларусь. Гэта дзяржава з магутнай абаронай, з узброенымі сіламі, з сілавымі структурамі, з дзяржапаратам, які вельмі добра працуе".

Дыпламаты, парламентарыі, ваенныя аташэ розных краін на сустрэчы адзначылі, наколькі важна захаваць памяць мінулага, каб цяперашняе пакаленне жыло мірна ў будучыні.