У Маскве пачалі расшыфроўваць чорныя скрыні лайнера Superjet 100

7 мая 2019
Параметрычны рэгістратар (ён піша паказанні ўсіх прыбораў лайнера) аказаўся моцна пашкоджаны. А моўны, які фіксуе перамовы,  у нармальным стане. Магчыма, ён дазволіць праліць святло на прычыны надзвычайнага здарэння. Зараз прыярытэтная версія - памылка пілота пры прызямленні. Нагадаем, лайнер "Аэрафлота" загарэўся  ў нядзелю  адразу пасля  жорсткай пасадкі. Загінуў 41 чалавек.