Гэтымі днямі ў Маскве прэзентуюць апошнія мадэлі раскошных яхт і катараў

14 марта 2014
Сумарны кошт такіх цацак для багатых - некалькі соцень мільёнаў еўра, таму не дзіўна, што тут разгарнуліся сапраўдныя баталіі за сэрцы яхтсменаў.

Пра раскошу, у якой пакуль няма гаспадароў, з Масквы Вадзім Шчаглоў.

Прадавец яхт са стажам Валянцін Уваркін нават падчас інтэрв'ю не выпускае магчымасці расказаць пра прывабнасць Прынцэсы - 40-метровай яхты за 2 мільёны долараў. І гэта - пачатковы кошт.

Пад дыпламатычна названымі магчымасцямі для лодкі тояцца басейны, джакузі або залатыя туалеты. Праўда, яны ўжо не ў модзе. Рускія алігархі часцей просяць усталяваць на борце лазню і масажныя кабінеты. У каютах усё з натуральнай скуры, на падлозе воданепрымальнае цікавае дрэва і дываны з кашміру з шоўкам. Гэтым будаўнікі яхт і тлумачаць фантастычныя цэны.

Наконт трэндаў расійскага рынку прадаўцы нічога не гавораць. Усё залежыць ад кашалька кліента. Бяруць і мініятурныя катары, і раскошныя яхты. Вядома, што самая дарагая на сёння ў расійскага алігарха Рамана Абрамовіча.

Яго плывучы палац каштаваў 120 мільёнаў еўра. Дзевяць палуб, дзве верталётныя пляцоўкі, басейн і нават уласная сістэма ПРА. Але нават у расійскіх багацеяў лішніх грошай няма, і вялікія яхты купляюць неахвотна. Больш папулярнымі сталі катары і буксіроўшчыкі.

Хто купляе такія катары, таямніца за сямю пячацямі. Усё-такі яхта як дом. І расійскія чыноўнікі і бізнесмены імкнуцца не прыцягваць да іх увагі. За першы дзень выставы ўжо прадалі дзве лодкі. Іх прышвартуюць у Маскве.