У Маскве прадставілі турыстычныя магчымасці для балельшчыкаў і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па футболе

18 апреля 2018

Як дабрацца да стадыёна? Якія славутасці паглядзець, і дзе пакаштаваць нацыянальную кухню? У Маскве прадставілі турыстычныя магчымасці для балельшчыкаў і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па футболе - ён пройдзе ў Расіі гэтым летам. Мабільны дадатак распрацаваны ў Беларусі. Ён нагадвае віртуальную карту, дзе на васьмі мовах сабраная самая цікавая інфармацыя пра расійскія гарады, якія будуць прымаць гульні. Уключае ў сябе больш за 20 тысяч аб'ектаў.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня гэтага года. Паводле папярэдніх звестак, ён збярэ больш за паўтара мільёна замежных турыстаў з усяго свету.