У Маскве ўзнагароджаны лепшыя журналісты Саюзнай дзяржавы

9 декабря 2018

Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў артыкулах, Інтэрнэт-блогах і тэлерэпартажах. У Маскве ўзнагародзілі лепшых журналістаў аб'яднання "Друзья-Сябры". Усе яны сталі лаўрэатамі конкурсу журналісцкага майстэрства "Залаты зубр" у намінацыі "Не хлебам адзіным" за серыю рэпартажаў пра беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў культуры, адукацыі, навуцы і сацыяльным жыцці.

Арганізацыя "Друзья-Сябры" існуе ўжо 3 гады. Сёння яна аб'ядноўвае каля 100 чалавек. Гэта вядомыя прадстаўнікі друкаваных і тэлевізійных СМІ, Інтэрнэт-блогеры, радыё- і тэлевядучыя, палітолагі з Беларусі і Расіі.